У гэтым раздзеле прапануецца інфармацыя пра замежныя і міжнародныя праграмы стыпендыяльнай падтрымкі для выкладчыцкай, навукова-даследчай дзейнасці, прафесійнай стажыроўкі выкладчыкаў за мяжой, у якіх могуць удзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Гранты Фонду Нокія для запрошаных прафесараў
Гранты для запрошаных прафесараў прысуджаюцца выбітным замежным выкладчыкам для работы ў Фінляндыі, што ўключае ўдзел у навуковых даследаваннях, выкладанне і супрацоўніцтва з фінскімі кампаніямі. Пажаданая працягласць візіту – 3–6 месяцаў. Рашэнні аб прысуджэнні грантаў прымаюцца Фондам Нокія штоквартальна.
Тэрмін падачы заявак: да 12 сакавіка 2023 г., да 28 мая 2023 г., да 6 жніўня 2023 г., да 12 лістапада 2023 г.
Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі
Стыпендыя ўрада Славацкай Рэспублікі створана для падтрымкі мабільнасці замежных студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў, навуковых супрацоўнікаў і дзеячаў мастацтва і вылучаецца для праходжання вучэбнай, выкладчыцкай, навукова-даследчай або мастацкай стажыроўкі ў ВНУ і навукова-даследчых арганізацыях Славакіі.
Прыём заявак: