У гэтым раздзеле прапануецца інфармацыя пра замежныя і міжнародныя праграмы акадэмічнай мабільнасці, конкурсы стыпендый і грантаў для навучання за мяжой, у якіх могуць удзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Вышаградская стыпендыяльная праграма
Вышаградскі фонд, заснаваны ўрадамі чатырох краін Цэнтральнай Еўропы, прапануе магістрантам і выпускнікам магістратуры магчымасць навучання і правядзення паслядыпломных даследчых праектаў ва ўніверсітэтах краін Вышаградскай групы: Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі. Для падачы заяўкі прэтэндэнтам неабходна загадзя выбраць акрэдытаваную навучальную ўстанову і прыкласці яе пісьмовае пацверджанне аб прыёме на навучанне. Працягласць праграм для магістрантаў складае 1–4 семестры, постмагістарскіх праграм – 1–2 семестры.
Прыём заявак да 15 сакавіка (штогод).
Гранты на падарожжы – Фонды Бёрынгер Інгельхайм
Фонды Бёрынгер Інгельхайм (Германія) прапануюць гранты на падарожжы працягласцю да 3 месяцаў маладым даследчыкам, якія працуюць над магістарскімі, кандыдацкімі (PhD) або постдоктарскімі эксперыментальнымі праектамі ў галіне біямедыцыны. Праграма прызначана для фінансавання кароткатэрміновых паездак з мэтай правядзення даследаванняў у рамках праекту ці ўдзелу ў практычных навуковых семінарах у Еўропе і па-за яе межамі. На гранты могуць прэтэндаваць студэнты і аспіранты, якія паступілі ва ўніверсітэт не больш за 11 год таму, і даследчыкі з кандыдацкай ступенню, якія паступілі ва ўніверсітэт не больш за 13 год таму.
Прыём заявак: не пазней за 6 тыдняў і не раней за 6 месяцаў да планаванай паездкі.
Міжнародная пераддыпломная праграма SIPGA (Сінгапур)Праграма SIPGA прызначана для студэнтаў старэйшых курсаў і магістрантаў, жадаючых прайсці пераддыпломную практыку ў навукова-даследчыцкіх інстытутах Агенцтва навукі, тэхналогій і даследаванняў A*STAR (Сінгапур). Меркаваныя галіны даследаванняў – біямедыцына, інфармацыйна-вылічальныя тэхналогіі, інжынерна-тэхнічныя і прыродазнаўчыя навукі, уключаючы міждысцыплінарныя праекты. Неабходны добры ўзровень валодання вуснай і пісьмовай англійскай мовай. Працягласць стажыроўкі – ад 2 да 6 месяцаў.
Прыём заявак: на працягу цэлага года; не пазней за 4 месяцы да пачатку меркаванай стажыроўкі.
Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі
Стыпендыя ўрада Славацкай Рэспублікі створана для падтрымкі мабільнасці замежных студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў, вучоных і дзеячаў мастацтва і вылучаецца для праходжання вучэбнай, выкладчыцкай, навукова-даследчай або мастацкай стажыроўкі ў ВНУ і навукова-даследчых арганізацыях Славакіі.
Прыём заявак:
Стажыроўка ва Упраўленні Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) прапануе праграму стажыроўкі, накіраваную на павышэнне дасведчанасці ў галіне праў чалавека на міжнародным узроўні і фарміраванне ўяўлення пра дзейнасць ААН. Працягласць стажыроўкі – ад 2 да 6 месяцаў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў і выпускнікі ВНУ па спецыяльнасцях: міжнароднае права, паліталогія, гісторыя, сацыялогія. Кандыдаты павінны валодаць хаця б дзвюма з шасці афіцыйных моў ААН.
Прыём заявак да 30 красавіка і да 31 кастрычніка (штогод).
Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (Інтэрпол) праводзіць набор студэнтаў на стажыроўкі, якія будуць праходзіць у Генеральным сакратарыяце арганізацыі ў Ліёне (Францыя) або ў рэгіянальных бюро. Стажоры атрымаюць магчымасць азнаёміцца з дзейнасцю Інтэрпола, даведацца пра прынцыпы міжнароднага паліцэйскага супрацоўніцтва і папрацаваць у мультыкультурным асяроддзі. Працягласць стажыровак – ад 6 да 11 месяцаў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты або выпускнікі ВНУ па дысцыплінах, сумежных з дзейнасцю Інтэрпола.
Прыём заявак – на працягу года.
Стыпендыі Каталіцкага фонду акадэмічных абменаў (Германія)
Каталіцкі фонд акадэмічных абменаў у рамках праграмы “Усходняя Еўропа” прапануе стыпендыі для навучання, павышэння навуковай кваліфікацыі або правядзення даследаванняў у Германіі для студэнтаў-хрысціян, выпускнікоў ВНУ і маладых вучоных з Беларусі. Стыпендыяты могуць самастойна выбраць навучальную ці навуковую ўстанову Германіі. Абмежаванняў у выбары спецыяльнасці або дысцыпліны няма. Патрабуецца добрае веданне нямецкай мовы.
Прыём заявак да 15 студзеня і 30 чэрвеня (штогод).