ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйМіжнародныя адукацыйныя і навуковыя праграмы, стыпендыі, грантыМіжнародныя праграмы, стыпендыі, гранты для выкладчыкаў

Міжнародныя праграмы, стыпендыі, гранты для выкладчыкаў

У гэтым раздзеле прапануецца інфармацыя пра замежныя і міжнародныя праграмы стыпендыяльнай падтрымкі для выкладчыцкай, навукова-даследчай дзейнасці, прафесійнай стажыроўкі выкладчыкаў за мяжой, у якіх могуць удзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Гранты Фонду Нокія для запрошаных прафесараў

Гранты для запрошаных прафесараў прысуджаюцца выбітным замежным выкладчыкам для работы ў Фінляндыі, што ўключае ўдзел у навуковых даследаваннях і выкладчыцкую дзейнасць. Мінімальная працягласць візіту – 2 месяцы. Рашэнні аб прысуджэнні грантаў прымаюцца Фондам Нокія двойчы ў год.

Тэрмін падачы заявак: да 24 мая і да 8 лістапада 2024 г.

Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі

Стыпендыя ўрада Славацкай Рэспублікі створана для падтрымкі мабільнасці замежных студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў, навуковых супрацоўнікаў і дзеячаў мастацтва і вылучаецца для праходжання вучэбнай, выкладчыцкай, навукова-даследчай або мастацкай стажыроўкі ў ВНУ і навукова-даследчых арганізацыях Славакіі.

Прыём заявак:

  • да 31 кастрычніка – для стажыроўкі на працягу летняга семестра бягучага навучальнага года;
  • да 30 красавіка – для стажыроўкі на працягу наступнага навучальнага года.

Праграмы грантаў Фонда Ісібасі (Японія)

Фонд Ісібасі прапануе падтрымку некамерцыйным культурным і адукацыйным ініцыятывам, уключаючы замежныя праекты, прысвечаныя культуры і мастацтву Японіі. Гранты могуць прысуджацца для правядзення выстаў, выдання навуковых часопісаў, арганізацыі культурных мерапрыемстваў і сімпозіумаў, а таксама ініцыятыў, закліканых павысіць стандарты адукацыі і пашырыць магчымасці адукацыйных устаноў. Фінансавая падтрымка можа аказвацца для праекта ў цэлым або на працягу некалькіх год яго існавання.

Прыём заявак: да канца студзеня і да конца ліпеня кожнага года.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты