Палітыка адносна апрацоўкі кукі (англ. cookies) распрацавана на падставе патрабаванняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2021 № 99-З “Аб абароне персанальных даных” і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у галіне абароны персанальных даных. Палітыка створана для выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне абароны персанальных даных.
1. Кукі з’яўляюцца тэкставым файлам, захаваным у браўзеры камп’ютара (мабільнай прылады) карыстальніка афіцыйнага інтэрнэт-партала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ўсіх яго паддаменах пры наведванні карыстальнікам інтэрнэт-партала для адлюстравання здзейсненых ім дзеянняў. Гэты файл дазваляе не ўводзіць зноўку або выбіраць тыя ж параметры пры паўторным наведванні інтэрнэт-партала, напрыклад, для выбару моўнай версіі.
Мэтай апрацоўкі кукі з’яўляецца забеспячэнне зручнасці карыстальнікаў інтэрнэт-партала і павышэнне якасці яго функцыянавання.
Мы не перадаём кукі трэцім асобам і не выкарыстоўваем іх для ідэнтыфікацыі суб’ектаў персанальных даных.
2. Па тыпу захоўвання кукі могуць быць падзелены на дзве катэгорыі:
Сесіённыя кукі захоўваюцца ў браўзэры карыстальніка толькі на час сеанса, гэта значыць да таго часу, пакуль карыстальнік не закрые браўзэр або не выйдзе з сістэмы. Гэтыя кукі выкарыстоўваюцца для захавання інфармацыі аб стане карыстальніка і забеспячэння бяспекі сеанса.
Пастаянныя кукі захоўваюцца на доўгі час у браўзэры карыстальніка і могуць выкарыстоўвацца для захоўвання інфармацыі, якая будзе даступная пры наступным візіце на інтэрнэт-партал. Такія кукі могуць утрымліваць інфармацыю аб перавагах карыстальніка, напрыклад, мова інтэрфейсу, даныя аўтарызацыі, а таксама даваць магчымасць адсочваць паводзіны карыстальніка ў Інтэрнэце.
3. На інтэрнэт-партале НББ апрацоўваюцца наступныя тыпы кукі:
Тэхнічныя (строга неабходныя) кукі выкарыстоўваюцца інтэрнэт-парталам для ўваходу ў сістэму. Без іх інтэрнэт-партал не будзе працаваць. Гэты тып кукі не збірае ніякай асабістай інфармацыі пра карыстальнікаў і не падлягае адключэнню. Тэрмін іх захоўвання складае 1 год. Тэрмін дзеяння сесійных тэхнічных кукі абмежаваны працягласцю аднаго сеанса, гэта значыць да таго часу, пакуль карыстальнік не закрые браўзэр або не выйдзе з сістэмы.
Функцыянальныя кукі дазваляюць забяспечыць індывідуальны вопыт выкарыстання інтэрнэт-партала і ўстанаўліваюцца ў адказ на дзеянні суб’екта персанальных даных. Тэрмін іх захоўвання складае 1 год. Тэрмін дзеяння сесійных функцыянальных кукі абмежаваны працягласцю аднаго сеанса.
У выпадку адключэння функцыянальных кукі, могуць некарэктна адлюстроўвацца старонкі і ўзнікаць іншыя праблемы.
Статыстычныя кукі дазваляюць захоўваць гісторыю наведванняў старонак інтэрнэт-партала ў мэтах павышэння якасці яго функцыянавання, каб вызначыць найбольш і найменш папулярныя старонкі. Тэрмін іх захоўвання складае ад 30 хвілін да 2 гадоў.
Адключэнне статыстычных кукі не дазваляе вызначаць перавагі карыстальнікаў інтэрнэт-партала, у тым ліку найбольш і найменш папулярныя старонкі і прымаць меры па ўдасканаленні працы інтэрнэт-партала зыходзячы з пераваг карыстальнікаў.
Нацыянальная бібліятэка выкарыстоўвае аналітычныя інструменты Google Analytics і “Яндекс.Метрика”, якія прымяняюцца ў мэтах прадастаўлення статыстычных паказчыкаў выкарыстання інтэрнэт-партала без ідэнтыфікацыі карыстальнікаў.
Аналітычныя кукі, якія генерыруюцца Google Analytics, перадаюцца ў карпарацыю Google і апрацоўваюцца ў адпаведнасці з іх палітыкай прыватнасці, размешчанай па спасылцы https://policies.google.com/privacy?hl=ru.
Аналітычныя кукі, якія генерыруе “Яндекс.Метрика”, перадаюцца ў кампанію “Яндэкс” і апрацоўваюцца ў адпаведнасці з іх палітыкай прыватнасці, размешчанай па спасылцы https://yandex.by/legal/confidential/.
4. Акрамя настроек кукі на інтэрнэт-партале НББ суб’екты персанальных даных могуць прыняць або адхіліць збор усіх ці некаторых кукі ў настройках свайго браўзэра.
Пры гэтым некаторыя браўзэры дазваляюць наведваць інтэрнэт-партал у рэжыме “інкогніта”, каб абмежаваць захоўваемы на камп’ютары аб’ём інфармацыі і аўтаматычна выдаляць сесійныя кукі. Акрамя таго, суб’ект персанальных даных можа выдаліць раней захаваныя кукі, выбраўшы адпаведную опцыю ў гісторыі браўзэра.
Больш падрабязна з параметрамі кіравання кукі можна азнаёміцца ў дакументацыі адпаведнага браўзэра: