Аддзел прававой і кадравай работы
Дзейнасць
Дзейнасць аддзела накіравана на забеспячэнне законнасці ажыццяўлення фінансава-гаспадарчай дзейнасці бібліятэкі і выкананне праў, гарантый і законных інтарэсаў работнікаў у сферы працоўных адносін.
Асноўныя функцыі аддзела
1. Юрыдычны напрамак работы аддзела:
- прававое забеспячэнне бібліятэчнай і гаспадарчай дзейнасці ўстановы, узаемадзеянне са структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі і іх кіраўнікамі;
- удзел у падрыхтоўцы і ўкараненні сістэмы лакальных нарматыўных актаў бібліятэкі, рэгламентаваных узаемаадносін і эканамічную адказнасць падраздзяленняў, а таксама іншыя пытанні гаспадарчай і сацыяльнай дзейнасці бібліятэкі;
- праверка адпаведнасці заканадаўству і інтарэсам установы прадстаўленых на подпіс генеральнаму дырэктару бібліятэкі (упаўнаважанай службовай асобе) праектаў загадаў, гаспадарчых дагавораў, прэтэнзій і іншых дакументаў, што адносяцца да фінансава-гаспадарчай дзейнасці бібліятэкі. Візаванне неабходнай генеральнаму дырэктару (упаўнаважанай службовай асобе) вызначальных дакументаў або вяртанне іх выканаўцу з заключэннем, якое паказвае на неадпаведнасць заканадаўству і інтарэсам бібліятэкі;
- падрыхтоўка і занясенне прапаноў аб змене дзеючых або адмене лакальных нарматыўных актаў бібліятэкі, што фактычна страцілі сваю сілу;
- вядзенне прэтэнзійнай і іскавай работы;
- прадстаўленне ў вызначаным парадку пры разглядзе прававых пытанняў інтарэсаў бібліятэкі ў судах, дзяржаўных органах.
2. Кадравы напрамак работы аддзела:
- удзел у распрацоўцы стратэгіі кадравай палітыкі ў бібліятэцы;
- камплектаванне бібліятэкі кадрамі рабочых і служачых неабходных прафесій, спецыяльнасцей і кваліфікацый у адпаведнасці з мэтамі, стратэгіяй і профілем бібліятэкі, зменлівымі знешнімі і ўнутранымі ўмовамі яе дзейнасці;
- садзейнічанне паспяховай адаптацыі новых работнікаў у калектыве;
- аналіз наяўнага кадравага складу, планаванне прафесійна-службовага прасоўвання работнікаў;
- вывучэнне прафесійных, дзелавых і маральных якасцей работнікаў падчас іх працоўнай дзейнасці з мэтай падбору кадраў для замяшчэння пасад, стварэння рэзерву для вылучэння;
- арганізацыя правядзення атэстацыі супрацоўнікаў, яе метадычнае і інфармацыйнае забеспячэнне, удзел у аналізе вынікаў атэстацыі, распрацоўка мерапрыемстваў па рэалізацыі рашэнняў атэстацыйных камісій;
- удзел у распрацоўцы комплекснай ацэнкі супрацоўнікаў і вынікаў іх дзейнасці;
- падбор, адбор і расстаноўка кадраў сумесна з кіраўнікамі зацікаўленых падраздзяленняў на аснове ацэнкі іх кваліфікацыі, дзелавых і асабістых якасцей. Занясенне прапаноў аб прызначэнні супрацоўнікаў на адпаведныя пасады, афармленне загадаў аб прыёме на працу, прызначэнняў на пасаду і іншых неабходных для гэтага дакументаў;
- забеспячэнне прыёму, размяшчэння і расстаноўкі маладых спецыялістаў і маладых супрацоўнікаў у адпаведнасці з атрыманай у навучальнай установе спецыяльнасцю або прафесіяй, сумесна з кіраўнікамі падраздзяленняў забеспячэнне правядзення іх стажыроўкі і работы па адаптацыі да іх асноўнай дзейнасці;
- своечасовае афармленне прыёму, пераводу і звальнення работнікаў у адпаведнасці з працоўным заканадаўствам і адпаведнымі арганізацыйна-распарадчымі дакументамі;
- візаванне ў дачыненні да персаналу праектаў дакументаў;
- улік асабістага складу;
- выдача даведак аб працоўнай дзейнасці;
- прыём, запаўненне, улік, захаванне і выдача працоўных кніжак;
- падрыхтоўка матэрыялаў для забеспячэння заахвочванняў і ўзнагароджанняў, а таксама для прыцягнення супрацоўнікаў да матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці;
- падрыхтоўка дакументаў па пенсійным страхаванні, падача гэтых дакументаў у органы сацыяльнага забеспячэння;
- вядзенне персаніфікаванага і воінскага ўліку;
- афармленне кадравых дакументаў у вызначаныя тэрміны і забеспячэнне іх захаванасці;
- кантроль над захаваннем працоўнага заканадаўства, выкананнем рашэнняў і распараджэнняў па пытаннях кадравай палітыкі і работы з персаналам;
- удзел у падрыхтоўцы і заключэнні калектыўных дамоў, а таксама ў распрацоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў па ўмацаванні працоўнай дысцыпліны ў бібліятэцы;
- кантроль над станам працоўнай дысцыпліны ў падраздзяленнях арганізацыі і захаваннем правіл унутранага працоўнага распарадку;
- прыём супрацоўнікаў бібліятэкі, разгляд скаргаў па пытаннях прыёму, перамяшчэння, звальнення, парушэння працоўнай дысцыпліны;
- выдача работнікам і арганізацыям па афіцыйным запыце юрыдычна дакладных даведак па пытаннях, што датычаць прыёму, пераводу, звальнення, правільнасці выкарыстання спецыялістаў і працаўнікоў, а таксама іншых пытаннях, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі аддзела прававой і кадравай работы;
- вядзенне вызначанай справаздачнасці па ўліку асабістага складу і рабоце з кадрамі.
Структура і штат
Начальнік аддзела:
Тэл.: (8 017) 368 97 77 (унутр. 77 77)
E-mail: kadry-head@nlb.by
Пам. 044
Сектар прававой работы
Заг. сектара:
Тэл.:
(8 017) 293 29 88 (унутр. 79 88)
Спецыялісты сектара:
Тэл.:
(8 017) 293 29 84 (унутр. 79 84),
293 28 37 (унутр. 78 37)
Пам. 129
Сектар кадравай работы
Заг. сектара: Ганчарова Юлія Аляксандраўна
Тэл.: (8 017) 293 28 35 (унутр. 78 35)
E-mail: kadry@nlb.by
Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 28 36 (унутр. 78 36), 293 29 91 (унутр. 79 91), 293 28 38 (внутр. 78 38), 293 25 88 (внутр. 75 88)
Пам. 045