ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіНавука і інфармацыйныя тэхналогііНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства

Навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства

Агульныя звесткі

Гісторыя навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства бярэ свой пачатак у жніўні 1933 г., калі ў мэтах выканання пастановы ЦК КП(б)Б “Аб стане бібліятэчнай справы і кнігагандлю ў БССР” пры Дзяржаўнай бібліятэцы і бібліяграфічным інстытуце БССР імя У.І. Леніна быў створаны метадычны сектар, закліканы стаць інструктыўна-метадычным цэнтрам бібліятэчнай работы ў рэспубліцы.

У 1937 г. сектар быў ператвораны ў метадычны кабінет бібліятэказнаўства. Ён функцыянаваў да ліпеня 1961 г., калі ў сувязі з зацвярджэннем новай структуры і штатнага раскладу бібліятэкі разам з іншымі пераўтварэннямі кабінет быў рэарганізаваны ў навукова-метадычны аддзел бібліятэказнаўства.

1 чэрвеня 1973 г. пры дырэкцыі бібліятэкі была арганізавана навукова-даследчая група ў складзе трох чалавек, якая ў студзені 1974-га была ператворана ў навукова-даследчы аддзел. У адпаведнасці з пастановай калегіі Міністэрства культуры БССР “Аб стане і мерах павышэння эфектыўнасці навукова-даследчай работы па бібліятэчнай справе” (май 1974 г.) навукова-даследчы аддзел з’яўляўся рэспубліканскім навуковым цэнтрам каардынацыі навукова-даследчай работы па бібліятэчнай справе ў рэспубліцы.

Лагічным завяршэннем працэсу інтэграцыі навукова-даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці ў бібліятэцы стала аб’яднанне з 1 кастрычніка 1991 г. адпаведных структурных падраздзяленняў у аддзел бібліятэказнаўства. Ён каардынаваў даследчую працу, распрацоўку нарматыўна-рэгламентуючай дакументацыі, падрыхтоўку метадычных дапаможнікаў у межах бібліятэкі, а па многіх напрамках і на міжведамасным узроўні.

Сёння навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства – вядучы навуковы аддзел бібліятэкі, навукова-метадычны і даследчы цэнтр рэспублікі, што распрацоўвае канцэпцыю бібліятэчнай справы краіны, удзельнічае ў фарміраванні заканадаўчай, нарматыўна-рэгламентавальнай, тэарэтыка-метадалагічнай базы для сучаснай бібліятэчнай практыкі, арганізуе і ажыццяўляе правядзенне навуковых даследаванняў у галіне бібліятэчнай справы; каардынуе навукова-даследчую дзейнасць бібліятэк рэспублікі; кіруе інавацыйнымі працэсамі ў бібліятэках краіны; стварае інфармацыйна-метадычную базу для развіцця інаватыкі; ажыццяўляе аналіз і кансалтынгавае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк; арганізуе працу па ўкараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій; ажыццяўляе маніторынг дзейнасці публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; аказвае метадычную падтрымку ўсім бібліятэкам краіны.

Дзейнасць

Навукова-даследчая і навукова-метадычная праца аддзела накіравана на вырашэнне праблем усіх аспектаў бібліятэчнай дзейнасці (нарматыўна-прававое і фінансавае забеспячэнне, фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў, тэхналагічнае і тэхнічнае развіццё, арганізацыя абслугоўвання карыстальнікаў) і ўключае ў сябе наступныя напрамкі:

Структура і штат

Заг. аддзела: Кукета Ірына Міхайлаўна
Тэл: (8 017) 293 28 07 (унутр. 78 07)
E-mail: bibved@nlb.by
Пам. 311

1. Сектар навукова-арганізацыйнага забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці
Заг. сектара: Какшынская Вольга Анатольеўна
Тэл.: (8 017) 293 27 93 (унутр. 77 93)
E-mail: bibved@nlb.by
Пам. 311

2. Сектар маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк
Заг. сектара:
Тэл.: (8 017) 368 97 71 (унутр. 78 07)
E-mail: bibved@nlb.by
Пам. 311

3. Сектар сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў
Заг. сектара:
Тэл.: (8 017) 368 97 54, 293 28 08 (унутр. 78 08)
E-mail: sociolog@nlb.by
Пам. 317

Інфармацыйныя рэсурсы

Адной з найважнейшых складнікаў дзейнасці НДА бібліятэказнаўства з’яўляецца выдавецкая праца. Акрамя аглядаў працы бібліятэк – выданняў аналітычнага характару – аддзел рыхтуе да друку метадычныя рэкамендацыі па актуальнай бібліятэчнай праблематыцы. Вынікі гэтай дзейнасці знаходзяць адлюстраванне ў навукова-метадычных дапаможніках, прадстаўленых як у друкаваным, так і ў электронным выглядзе. Акрамя таго, поўныя тэксты справаздач аб навукова-даследчай працы аддзела захоўваюцца ў БелІСА.

Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

Удзел у канферэнцыях, семінарах, круглых сталах

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты