Адказны за выпуск – Рынкевіч В.А. У зборніку сістэматызаваны дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна, што адлюстроўваюць гісторыю ўзнікнення і развіцця публічных бібліятэк на тэрыторыі Беларусі. Храналагічныя рамкі прадстаўленых дакументаў ахопліваюць другую палову ХІХ – пачатак ХХ ст. – перыяд, у які намецілася сістэма арганізацыі бібліятэчна-асветніцкай справы, рабіліся першыя крокі на шляху яе станаўлення і развіцця. Зборнік змяшчае каштоўны матэрыял па гісторыі бібліятэчна-асветніцкай дзейнасці дзяржаўных органаў кіравання і грамадскіх арганізацый. Разлічаны на спецыялістаў у галіне гісторыі культуры Беларусі і бібліятэказнаўства, а таксама на выкладчыкаў і студэнтаў бібліятэчных факультэтаў, бібліятэчных работнікаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй сваёй краіны. 27 ум. друк. арк. Тыраж – 100 экз. Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |