Аўтар-складальнік – Кузьмініч Т.В. У зборніку разглядаюцца праблемы фарміравання, арганізацыі і асаблівасці захоўвання розных частак фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку і ў гістарычным кантэксце. Аналізуюцца падыходы і метадычныя рашэнні папаўнення інфармацыйна-пошукавага апарата Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дігіталізацыі нацыянальнага дакумента, стварэння электроннай бібліятэкі і інтэрнэт-партала, арганізацыя карпаратыўнага ўзаемадзеяння ў рамках інфармацыйнай інфраструктуры краіны. 28, 83 ум. друк. арк. Тыраж – 300 экз. Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |