ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2007–2008 гг.Мастацтва беларускай старадрукаванай кнігі: Куцеінская друкарня XVII ст.: камплект паштовак

Мастацтва беларускай старадрукаванай кнігі: Куцеінская друкарня XVII ст.: камплект паштовак

 

Адказны за выпуск Кірэева Г.У.

Камплект паштовак “Мастацтва беларускай старадрукаванай кнігі: Куцеінская друкарня XVII ст.” прадстаўляе выявы 16 гравюр з адметных кірылічных старадрукаў, выпушчаных у Куцеінскай друкарні (пад Оршай) у XVII ст. Дзейнасць друкарні Куцеінскага Богаяўленскага манастыра з’яўляецца істотнай вяхой у гісторыі беларускага кнігадрукавання. Яе выданні адыгралі значную ролю ў развіцці беларускай культуры і ўяўляюць сабой вельмі каштоўную частку фонду навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Камплект паштовак будзе цікавы мастакам, мастацтвазнаўцам, кнігазнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай культурай.

1, 1 ум. друк. арк. Тыраж – 200 экз.

Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты