Адказны за выпуск – Кірухіна Л.Г. Матэрыялы манаграфіі асвятляюць асноўныя этапы будаўніцтва і асваення новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, раскрываюць яе дзейнасць у тэарэтычных, арганізацыйна-тэхналагічных і іншых аспектах, характарызуюць новы этап развіцця бібліятэкі. Дадатак 1 (CD-ROM) уключае нарматыўна-прававыя, распарадчыя і службовыя дакументы, што ахопліваюць усе этапы праектавання, будаўніцтва і здачы ў эксплуатацыю «беларускага дыямента». Дадатак 2 (CD-ROM) змяшчае фотадакументы, прысвечаныя будаўніцтву, мантажным працам, сучаснаму выгляду новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выданне прызначана для выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, кіраўнікоў органаў упраўлення культурай, а таксама для ўсіх, каго цікавіць развіццё бібліятэчнай справы і культуры Беларусі. 28, 83 ум. друк. арк. Тыраж – 300 экз. Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |