Адказны за выпуск – Прадзеіна А.В. Бюлетэнь “Новыя кнігі” аператыўна дае інфармацыю пра найбольш важныя ў навуковым і пазнавальным плане навінкі беларускага друку, змяшчае праблемна-тэматычныя і персанальныя бібліяграфічныя спісы-дадаткі. Складаецца з двух раздзелаў – “Навінкі беларускага друку”і “У полі зроку рэцэнзента”, якія інфармуюць пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, найбольш важныя артыкулы беларускай перыёдыкі і рэцэнзіі на беларускія выданні. Значна дапаўняюць бюлетэнь дадаткі, якія выходзяць пад адной вокладкай з выданнем. У іх змешчаны бібліяграфічныя спісы і агляды па актуальных тэмах, “Беларускі каляндар, … год” і матэрыялы да найбольш значных юбілейных дат. Выданне прызначана ў дапамогу работнікам бібліятэк і іншых культурна-асветніцкіх устаноў, вучоным, студэнтам, вучням старэйшых класаў, усім, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і праблемамі сучаснасці Беларусі, хто жадае штомесяц атрымліваць інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і вольнага часу. Тэмы дадаткаў на 2008 г.:
Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |