Складальнік – Шарамецьева А.А. Зборнік прысвечаны пытанням укаранення ў дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм. У публікацыях супрацоўнікаў прадстаўлены матэрыялы аб стварэнні электронных інфармацыйных рэсурсаў, арганізацыі электроннай бібліятэкі, новых магчымасцях у абслугоўванні аддаленых карыстальнікаў, функцыянаванні інтэрнэт-партала, арганізацыі нацыянальнай сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі, стратэгіі інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці ў рэспубліцы. 5,81 ум. друк. арк. Тыраж – 100 экз. Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |