Складальнікі – Кірухіна Л.Г., Рошчына Т.І. У зборніку змешчаны артыкулы па прававых пытаннях аховы помнікаў, бібліяграфазнаўстве, раскрываюцца фонды рукапісаў і архіўных дакументаў, друкаванай кнігі ўстаноў культуры краіны. Сярод аўтараў – вядомыя расійскія навукоўцы-кнігазнаўцы Ю.А. Лабынцоў і Л.Л. Шчавінская, беларускія гісторыкі, кнігазнаўцы, бібліятэказнаўцы А.Ф. Смалянчук, Л.Г. Кірухіна, Т.В. Кузьмініч, В.І. Саітава, супрацоўнікі аддзелаў рэдкіх кніг найбуйнейшых бібліятэк краіны. У дадатку друкуецца праект праграмы "Памяць Беларусі". 17 ум. друк. арк. Тыраж – 150 экз. Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |