Адказны за выпуск – Алейнік М.Г.
Даведнік складаецца з трох тамоў, адлюстроўвае інфармацыю пра бібліятэкі ўсіх міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. У выданні прадстаўлены адрасы, тэлефоны, рэжым работы, звесткі пра кіраўнікоў і іншыя рэквізіты бібліятэк.
Будзе карысны не толькі бібліятэчным работнікам і асобам, зацікаўленым у супрацоўніцтве з бібліятэкамі, але і ўсім тым, хто карыстаецца паслугамі бібліятэк.
Аб’ём – 7 000 стар. Тыраж – 400 экз.
Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.