Адказны за выпуск – Алейнік М.Г.
Выданне з працягам уключае матэрыялы па актуальных пытаннях бібліятэчнай справы як галіны: праблемы фарміравання і асаблівасці захоўвання фондаў, арганізацыі асблугоўвання карыстальнікаў, пытанні прымянення сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, распрацоўцы комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм і да т. п.
Зборнік прызначаны для спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, кіраўнікоў органаў кіравання культурай, а таксама ўсіх, хто цікавіцца развіццём бібліятэчнай справы.
Аб’ём – 138 стар. Тыраж – 150 экз.
Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.