Аўтар – Матульскі Р.С.
У дапаможніку выкладаецца гісторыя станаўлення і развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – захавальніцы спадчыны беларускага народа, якая стала сімвалам беларускай дзяржаўнасці.
Асаблівая ўвага нададзена архітэктурна-канструкцыйным і інфармацыйна-тэхналагічным характарыстыкам новага будынка, фарміраванню інфармацыйных рэсурсаў, абслугоўванню карыстальнікаў, сацыякультурнай, навукова-даследчай, навукова-метадычнай, міжнароднай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), яе арганізацыйна-кіраўніцкай структуры і фарміраванню персаналу.
Выданне знаёміць з найбагацейшымі інфармацыйнымі рэсурсамі, якія мае галоўная бібліятэка краіны – рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр. У дапаможніку ўпершыню комплексна і шматаспектна разгледжана электронная бібліятэка, што фарміруецца НББ.
Кніга будзе цікавая не толькі для спецыялістаў бібліятэчнай справы, але і для культуролагаў, гісторыкаў, архітэктараў, спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій.
Аб’ём – 135 ст. Тыраж – 300 экз.
Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.