Адказны за выпуск – Суша К.В.
У камплекце з 16 паштовак прадстаўлены выявы унікальных рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў, што захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адлюстраваны рукапісныя і друкаваныя помнікі славянскай, заходнееўрапейскай і ўсходняй кніжнасці, якія з’яўляюцца найбольш каштоўнай часткай фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.
Камплект паштовак прызначаны для кнігазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, мастакоў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і мастацтвам кнігі.
Аб’ём – 32 стар. Тыраж – 200 экз.
Інфармацыйныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.