Адказны за выпуск Пшыбытка М.Г. Штогадовы навуковы зборнік прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк. У выданні разгледжаны праблемы заканадаўчай, нарматыўнай і рэгламентуючай базы бібліятэчнай практыкі, фарміравання інфармацыйных рэсурсаў, арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў. Зборнік карысны спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкам, аспірантам і магістрантам, кіраўнікам органаў упраўлення культуры. Аб’ём – 200 с. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |