Адказны за выпуск – Пшыбытка М.Г. У выданні ўсебакова аналізуюцца тэндэнцыі развіцця сеткі бібліятэк Рэспублікі Беларусь, арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання, фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў, аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў, разглядаецца навукова-метадычная работа і іншыя аспекты дзейнасці бібліятэк за 1991–2011 гг. Тэкставая частка выдання дапоўнена табліцамі і графікамі. Матэрыял падрыхтаваны на аснове аналізу дадзеных дзяржаўнай статыстыкі, нарматыўных прававых і іншых афыцыйных дакументаў, у тым ліку неапублікаваных, а таксама вынікаў навуковых даследаванняў, праведзеных Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Выданне адрасавана спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы, кіраўнікам органаў кіравання, выкладчыкам, аспірантам і магістрантам, студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца развіццём бібліятэк Беларусі. Аб’ём – 120 с. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |