Адказны за выпуск – Пшыбытка М.Г. Штогадовы навуковы зборнік прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк рэспублікі. У выданні разгледжаны праблемы заканадаўчай і нарматыўна-рэгламентуючай базы бібліятэчнай практыкі, фарміравання інфармацыйных рэсурсаў, арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, выкарыстання сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, распрацоўкі комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм, арганізацыі, правядзення і каардынацыі навуковых даследаванняў, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў Беларусі і г. д. Зборнік будзе карысным спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкам, аспірантам і магістрантам, кіраўнікам органаў упраўлення культуры. Аб’ём – 200 стар. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |