Адказны за выпуск – Ліхімовіч В.У. Два раздзелы штомесячнага ўніверсальнага бібліяграфічнага бюлетэня – “Навінкі беларускага друку” і “У полі зроку рэцэнзента” – інфармуюць пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, што паступілі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні. Бібліяграфічныя паведамленні выбарачна дапаўняюцца анатацыямі, у якіх звяртаецца ўвага на гістарычны перыяд, геаграфічныя назвы або біяграфічныя звесткі. Усе беларусазнаўчыя матэрыялы знаходзяць адлюстраванне ў дапаможных паказальніках – персанальным, геаграфічным і прадметным, якія штогод змяшчаюцца ў апошнім нумары выдання. У якасці дадаткаў друкуюцца бібліяграфічныя спісы або агляды, прысвечаныя значным гістарычным падзеям і актуальным пытанням сучаснага развіцця Беларусі, “Беларускі каляндар, ... год”, а таксама матэрыялы да юбілеяў выдатных дзеячаў краіны, шэрагу арганізацый і ўстаноў, якія складаюць аснову эканомікі, культуры, навукі і асветы Беларусі. Бюлетэнь прызначаны ў дапамогу прафесійнай дзейнасці работнікаў бібліятэк, іншых культурных і асветных устаноў, а таксама студэнтам, навучэнцам і ўсім неабыякавым да гісторыі, культуры і сучаснага жыцця сваёй краіны і тым, хто адчувае неабходнасць аператыўна атрымліваць патрэбную інфармацыю для павышэння агульнай і прафесійнай адукацыі, самаадукацыі і арганізацыі вольнага часу. Тэмы дадаткаў на 2011 г.:
№ 1. Даты беларускага календара (сакавік – красавік 2011 г.). Падпіска на часопіс праводзіцца па каталогу Белпошты 2010 г. “Газеты и журналы Республики Беларусь”. Індэксы выдання – 74972, 749722. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |