Адказны за выпуск – Пшыбытка М.Г. У выданні прадстаўлены вынікі даследавання дзіцячага чытання, якое праводзілася Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў 2009–2010 гг. Гэта першае за апошнія дваццаць гадоў рэспубліканскае даследаванне па дадзенай праблематыцы. Сучасны стан дзіцячага чытання апісаны комплексна праз прызму поглядаў дзяцей і падлеткаў, а таксама пры дапамозе аналіза уздзеяння сям’і, настаўнікаў і бібліятэкараў на фарміраванне чытацкай культуры дзіцяці. Выданне адрасавана бацькам, выкладчыкам, бібліятэчным спецыялістам і усім, каму неабыякава праблема дзіцячага чытання. Аб’ём – 230 стар. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |