Адказны за выпуск – Пшыбытка В.В. Прысвечана пытанням аўтарскага права і нарматыўна-прававой дзейнасці ў сферы бібліятэчнай справы, у тым ліку ў стварэнні і функцыянаванні электронных бібліятэк. Дадзены каментарыі да норм новай рэдакцыі Закона "Об авторском праве и смежных правах", тыповых сітуацый з бібліятэчнай практыкі. Можа служыць метадычным дапаможнікам для бібліятэкараў-практыкаў і ўсіх, хто цікавіцца прававым бокам дзейнасці бібліятэк у абслугоўванні чытачоў, стварэннем і выкарыстаннем электронных рэсурсаў. Аб’ём – 24 с. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |