Адказны за выпуск Ліхімовіч В.У. Навукова-практычны зборнік будзе садзейнічаць абагульненню вопыту краязнаўчай работы бібліятэк, арганізацыі прафесійнага ўзаемадзеяння спецыялістаў, якія займаюцца краязнаўчай работай, выпрацоўцы навуковых падыходаў у працы з краязнаўчымі дакументамі, каардынацыі ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, грамадскіх бібліятэчных арганізацый, рэгіянальных інфармацыйных цэнтраў.
Адрасаваны спецыялістам, якія актыўна займаюцца краязнаўствам і рэгіянальнай бібліяграфіяй, выкладчыкам, аспірантам, магістрантам, студэнтам. Аб’ём – 250 стар. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |