Адказны за выпуск Рынкевіч В.А. Выданне з’яўляецца зборнікам сістэматызаваных дакументаў, якія знаходзяцца ў фондах дзяржаўных і ведамасных архіваў, а таксама апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, іншых афіцыйных крыніцах, і матэрыялаў, надрукаваных у сродках масавай інфармацыі.
Дакументы і матэрыялы, змешчаныя ў кнізе, адлюстроўваюць гісторыю развіцця бібліятэчнай справы Беларусі за 1991–2005 гг. Разлічана на даследчыкаў гісторыі культуры Беларусі, бібліятэказнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтва, бібліятэчных работнікаў. Аб’ём – 410 стар. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |