ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2013–2014 гг.Друкаваныя выданні 2013 года

Друкаваныя выданні 2013 года

Тэмплан выдавецкай прадукцыі на 2013 год

Бібліятэчнае краязнаўства: тэрыторыя вялікіх магчымасцей і перспектыў: зборнік навуковых артыкулаў

Навукова-практычны зборнік будзе садзейнічаць абагульненню вопыту краязнаўчай работы бібліятэк, арганізацыі прафесійнага ўзаемадзеяння спецыялістаў, якія займаюцца краязнаўчай работай, выпрацоўцы навуковых падыходаў у працы з краязнаўчымі дакументамі, каардынацыі ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, грамадскіх бібліятэчных арганізацый, рэгіянальных інфармацыйных цэнтраў.

 

Бібліятэчная справа Беларусі. Дакументы і матэрыялы (1991–2005)

Выданне з’яўляецца зборнікам сістэматызаваных дакументаў, якія знаходзяцца ў фондах дзяржаўных і ведамасных архіваў, а таксама апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, іншых афіцыйных крыніцах, і матэрыялаў, надрукаваных у сродках масавай інфармацыі.

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 5

Штогадовы навуковы зборнік прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк.

Бібліятэчны свет*

Часопіс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 15, 16

У чарговым выпуску навуковага зборніка працягваецца публікацыя матэрыялаў па праблемах вывучэння, захоўвання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і за¬межнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Материалы Международного конгресса "Библиотека как феномен культуры"

Зборнік складаецца з матэрыялаў Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які ў 2013 г. праводзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку**

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, што паступілі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

Раслінны і жывёльны свет у рукапісах і старадруках: камплект паштовак

У камплекце паштовак прадстаўлены выявы з унікальных рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў, што захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Цудоўны свет дзяцінства: камплект паштовак

Першыя ілюстраваныя паштоўкі з’явіліся ў Германіі і Францыі ў 1870-я гг. Пачатак ХХ ст. быў сапраўдным бумам выдання паштовак. Асаблівай папулярнасцю карысталіся паштоўкі з выявамі дзяцей.

Бібліятэкарам