ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2013–2014 гг.Друкаваныя выданні 2013 годаЗдабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 16

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 16

Адказныя за выпуск Сапега Т.А., Рошчына Т.І.

У наступным выпуску навуковага зборніка працягваецца публікацыя матэрыялаў па праблемах вывучэння, захоўвання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым выданнем, якое рэцэнзуецца і ўключана ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі.

Матэрыялы зборніка ўводзяць у навуковы ўжытак унікальныя дакументальныя помнікі, новыя дакументы, факты і звесткі, звязаныя з гісторыяй кнігі і культуры Беларусі, і будуць карыснымі ўсім, хто цікавіцца нашай спадчынай.

Аб’ём – 300 стар.

Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам