ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2013–2014 гг.Друкаваныя выданні 2013 годаЦудоўны свет дзяцінства: камплект паштовак

Цудоўны свет дзяцінства: камплект паштовак

Адказны за выпуск Масюк І.П.

Першыя ілюстраваныя паштоўкі з’явіліся ў Германіі і Францыі ў 1870-я гг. Пачатак ХХ ст. быў сапраўдным бумам выдання паштовак. Асаблівай папулярнасцю карысталіся паштоўкі з выявамі дзяцей.

Фенаменальнае ажыўленне ў дадзеную тэматыку ўнесла пасляваенная масавая культура ў выглядзе патоку дзіцячых паштовак, якія пасылаліся і прывозіліся савецкімі афіцэрамі. Менавіта да гэтай катэгорыі адносяцца паштоўкі, прадстаўленыя ў камплекце. Яркія, прыгожыя, святочныя, яны паказваюць дзяцей у час іх любімых заняткаў і гульняў. Гэты камплект толькі маленькая частка вялікага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у якім налічваецца больш за 30 тыс. паштовак, розных па тэматыцы, прызначэнні, спосабе друку.

У камплекце 16 паштовак.

Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Бібліятэкарам