1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Дадзенае Палажэнне вызначае арганізацыйна-тэхналагічныя і зместавыя патрабаванні да навукова-практычнага зборніка "Бібліятэчны веснік" (далей – Зборнік).
1.1. Асноўныя тэрміны і дэфініцыі:
Навуковае выданне – выданне, якое змяшчае вынікі тэарэтычных і (або) эксперыментальных даследаванняў, а таксама навукова падрыхтаваныя да публікацыі пісьмовыя помнікі культуры і гістарычныя дакументы.
Публікацыя – інфармацыя, адлюстраваная на розных носьбітах і прызначаная для шматразовага выкарыстання ў выглядзе дакумента.
Зборнік – выданне, якое змяшчае рад твораў. У залежнасці ад перыядычнасці адрозніваюць неперыядычныя, перыядычныя зборнікі і зборнікі з працягам.
1.2. Дадзенае Палажэнне распрацавана з улікам наступных нарматыўных прававых дакументаў:
1.3. Выдаўцом Зборніка з’яўляецца ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" (далей – Бібліятэка). Выдаўцу Зборніка ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь належаць выключныя правы на яго выкарыстанне ў любой форме і любым спосабам.
1.4. Выдавец Зборніка арганізуе выдавецкі працэс, забяспечвае матэрыяльна-тэхнічныя ўмовы яго выпуску.
1.5. Зборнік выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы Рэспублікі Беларусь і раскрыцця навуковага патэнцыялу спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы, інфармацыйных тэхналогій і сумежных галін, якія забяспечваюць функцыянаванне бібліятэк.
1.6. У Зборніку публікуюцца матэрыялы па пытаннях заканадаўчага і нарматыўна-рэгламентацыйнага забеспячэння бібліятэчнай справы, фарміравання інфармацыйных рэсурсаў і арганізацыі доступу да іх, захавання фондаў, арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, ужывання сучасных тэхналогій у бібліятэчнай дзейнасці, правядзення і каардынацыі навуковых даследаванняў, арганізацыі кіравання дзейнасцю бібліятэк, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў Беларусі і г.д.
1.7. Да публікацыі ў Зборніку дапускаюцца матэрыялы спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы, інфармацыйных тэхналогій і сумежных галін, якія забяспечваюць функцыянаванне бібліятэк, а таксама выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў, кіраўнікоў органаў кіравання культуры.
1.8. Зборнік з’яўляецца самастойным друкаваным навукова-практычным выданнем.
1.9. Зборнік мае рэдакцыйную калегію (далей – Рэдкалегія) і рэдакцыю. У склад Рэдкалегіі ўваходзяць не менш як пяць дактароў навук. Супрацоўнікі рэдакцыі Зборніка назначаюцца з саставу спецыялістаў Бібліятэкі. Склад Рэдкалегіі і рэдакцыі Зборніка зацвярджаецца Загадам дырэктара Бібліятэкі.
2. РЭДКАЛЕГІЯ ЗБОРНІКА
2.1. Рэдкалегія ажыццяўляе навуковае і арганізацыйнае кіраванне Зборнікам, адказвае за навуковы ўзровень матэрыялаў, якія публікуюцца, нясе адказнасць за змест і тэматычную скіраванасць Зборніка, за выкананне патрабаванняў дадзенага Палажэння, якія прад’яўляюцца да дзейнасці Зборніка нарматыўнымі дакументамі і дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
2.2. Рэдкалегію Зборніка ўзначальвае старшыня Рэдкалегіі – доктар навук, які ажыццяўляе агульнае кіраванне працай Рэдкалегіі выдання, спрыяе ўключэнню ў дзейнасць Зборніка і Рэдкалегіі вядучых навукоўцаў і высокакваліфікаваных спецыялістаў, а таксама супрацоўнікаў Бібліятэкі.
2.3. Рэдкалегія Зборніка праглядае прадастаўленыя матэрыялы, назначае рэцэнзентаў, прымае рашэнні па пытаннях прыёму або адхілення матэрыялаў, прадстаўленых для публікацыі ў Зборніку.
2.4. Рэдкалегія можа рэкамендаваць аўтару накіраваць артыкул на дэпанаванне ў вызначаным парадку.
2.5. Пры неабходнасці Рэдкалегія рэкамендуе аўтару дадатковае рэдагаванне артыкула, якое павінна быць выканана ў двухтыднёвы тэрмін.
2.6. У выпадку нязгоды аўтара з заключэннем Рэдкалегіі, Рэдкалегія на пасяджэнні разглядае артыкул паўторна, папярэдне накіраваўшы яго на дадатковае рэцэнзаванне. Паўторнае рашэнне Рэдкалегіі з’яўляецца канчатковым.
2.7. Калі па пытанні публікацыі таго або іншага артыкула сярод членаў Рэдкалегіі ўзнікаюць рознагалоссі, пытанне вырашаецца большасцю галасоў. Пры аднолькавай колькасці галасоў вырашальным з’яўляецца голас старшыні Рэдкалегіі.
3. РЭДАКЦЫЯ ЗБОРНІКА
3.1. Рэдакцыя Зборніка ажыццяўляе прыём, рэгістрацыю і захаванне артыкулаў, якія паступаюць, іх электронную вёрстку і карэктуру, кантроль якасці, а таксама захаванне прыярытэту публікацыі і графіка выпуску Зборніка на ўсіх стадыях падрыхтоўкі і распаўсюджвання.
3.2. У сваёй працы рэдакцыя Зборніка кіруецца рашэннямі дырэктара Бібліятэкі, Рэдкалегіі, а таксама дадзеным Палажэннем, стандартамі, тэхнічнымі ўмовамі і іншымі нарматыўнымі дакументамі ў галіне друкаваных выданняў.
3.3. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці рэдакцыі Зборніка, рэдакцыйна-вытворчых працэсаў ажыццяўляе Бібліятэка.
4. ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ЗБОРНІКА І АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА МАТЭРЫЯЛАЎ, ЯКІЯ ПУБЛІКУЮЦЦА
4.1. Да публікацыі ў Зборніку прымаюцца навуковыя працы, выкананыя самастойна, якія маюць навуковы характар і адрозніваюцца навізной прадстаўленых у іх навуковых рэзультатаў, аформленыя з захаваннем усталяваных даным Палажэннем патрабаванняў. Публікацыі ў Зборніку падлягаюць толькі арыгінальныя артыкулы, раней не апублікаваныя ў іншых выданнях.
4.2. Адзін аўтар можа прадставіць на публікацыю ў чарговым выпуску Зборніка не больш за 1 працу. Сааўтарства дапускаецца.
4.3. Перыядычнасць выдання Зборніка – адзін раз на год. Прыём матэрыялаў для публікацыі ў чарговым выпуску Зборніка ажыццяўляецца да 1 мая.
4.4. Парадак публікацыі ў Зборніку прадугледжвае абавязковае рэцэнзаванне. Навуковыя артыкулы рэцэнзуюцца дактарамі або кандыдатамі навук, назначанымі Рэдкалегіяй. Тэрмін заканчэння рэцэнзавання артыкулаў – 1 чэрвеня.
4.5. Пасля атрымання рэцэнзій на артыкулы Рэдкалегія зацвярджае змест чарговага выпуску Зборніка. Рэдкалегія можа адхіліць артыкул, не тлумачачы аўтарам прычыны гэтага.
Падставамі для адмаўлення ў публікацыі артыкула могуць служыць:
4.6. Публікацыя артыкулаў у Зборніку бясплатная для аўтараў. Ганарар за артыкулы, якія публікуюцца, аўтарам не выплачваецца.
4.7. Зборнік мае індэкс ISSN (міжнародны стандартны нумар серыйнага выдання).
4.8. Тыраж Зборніка складае не менш за 100 экзэмпляраў.
4.9. Абавязковыя бясплатныя экзэмпляры Зборніка рассылаюцца ў парадку, усталяваным Палажэннем аб абавязковым экзэмпляры дакументаў, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2008 г. № 1284 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 222, 5/28290).
4.10. Для публікацыі ў Зборніку аўтар падае ў рэдакцыю Зборніка ў друкаваным і электронным варыянтах артыкул, аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі данага Палажэння, анкету-заяўку.
4.11. Анкета-заяўка ўключае:
4.12. Артыкул афармляецца згодна з наступнымі патрабаваннямі: