ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя электроннага выдання "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг."
Сакрэты колераў “Вясёлкі”
Дзіцячы пакой запрашае адсвяткаваць Каляды

Прэзентацыя электроннага выдання "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг."

Прэзентацыя электроннага выдання "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг."
Іншыя Мерапрыемствы
10 студзеня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

10 студзеня ў бiблiятэцы адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”

Падзеi стогадовай даўнiны кардынальна змянiлi жыццё многiх народаў свету. Беларусь таксама наблізілася да выбару свайго гістарычнага шляху.

Беларускія газеты, заснаваныя ў складаны час узрушэнняў, перамен і пабудовы новага дзяржаўнага ладу, сталі сапраўдным летапісам жыцця беларускага народа, каштоўнымі першакрыніцамі і неперадузятымі сведкамі свайго часу.

У сувязі з ростам зацікаўленасці вучоных і грамадскасці да падзей таго часу было вырашына стварыць электронны інфармацыйны рэсурс, на якім будуць прадстаўлены газеты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый.

Створаны DVD складаецца з 2-х дыскаў, на якіх размешчаны электронныя копіі каля 2400 нумароў газет, што выходзілі ў адзначаны перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі і за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі (Варшава, Вільня, Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск, Масква, Смаленск і інш.).

Электроннае выданне падрыхтавана на беларускай і рускай мовах і разлічана на вучоных, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў ВНУ, краязнаўцаў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.

Мерапрыемства пачнецца а 16 гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Уваход на мерапрыемства вольны.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Чытайце таксама, як прайшла прэзентацыя электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”.
Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам