ГалоўнаяМерапрыемствыДзіцячы пакой запрашае адсвяткаваць Каляды
Прэзентацыя электроннага выдання "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг."
Яго песні ў сэрцах, у памяці

Дзіцячы пакой запрашае адсвяткаваць Каляды

Дзіцячы пакой запрашае адсвяткаваць Каляды
Іншыя мерапрыемствы
9 студзеня
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

9 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Чароўныя калядкі”.

Зіма багатая на святы, якія ідуць адно за адным. Іх з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці. Калядныя святы – гэта чароўная пара, калі здзяйсняюцца мары і ўсе вакол становяцца лепшымі.

На творчых занятках пры дапамозе каляровага кардону, гафрыраванай паперы, саломкі і яркіх бліскавак дзеці зробяць аплікацыю “Калядная батлейка”. А каб у памяці засталіся яркія ўспаміны пра мерапрыемства, хлопчыкі і дзяўчынкі вывучаць калядкі.

Завершыцца мерапрыемства вясёлым калядным карагодам.


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.




Бібліятэкарам