ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб правах і льготах для інвалідаў
Дыпломныя работы маладых мастакоў на выстаўцы “Хто я?”
Выстаўка да Міжнароднага дня роднай мовы

Размова з адвакатам аб правах і льготах для інвалідаў

Размова з адвакатам аб правах і льготах для інвалідаў
Іншыя Мерапрыемствы
27 лютага
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257с
Месца правядзення

27 лютага адбудзецца тэматычная сустрэча з адвакатам “Жыць як усе: аб правах і льготах для інвалідаў”.

На сустрэчы вы атрымаеце асноўныя веды аб ільготах па:

  • лекавым забеспячэнні;
  • санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні;
  • праезду на пасажырскім транспарце;
  • аплаце за тэхнічнае абслугоўванне, карыстанне жылымі памяшканнямі і камунальныя паслугі;
  • паляпшэнні жыллёвых умоў, у тым ліку з прыцягненнем ільготнага крэдыту;
  • аб ільготах для наймальнікаў пры працаўладкаванні інвалідаў;
  • аб аплаце работы інвалідаў, якія працуюць;
  • аб прававой абароне сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

У рамках мерапрыемства экспануецца тэматычная выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

З лекцыяй выступіць Залеўская Зарына Юр’еўна, адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў.


Пачатак: 16.00.

Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (2-гі паверх, пам. 257с).

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Папярэдні запіс абавязковы.

Спіс літаратуры па тэме

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 68, (8 017)293 27 28.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Зарынай Залеўскай.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам