ГалоўнаяМерапрыемствыДыпломныя работы маладых мастакоў на выстаўцы “Хто я?”
Са святам, абаронцы!
Размова з адвакатам аб правах і льготах для інвалідаў

Дыпломныя работы маладых мастакоў на выстаўцы “Хто я?”

Дыпломныя работы маладых мастакоў на выстаўцы “Хто я?”
Іншыя мерапрыемствы
28 лютага – 18 ліпеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

28 лютага ў бібліятэцы пройдзе адкрыццё выстаўкі “Хто я?”, на якой будуць прадстаўлены дыпломныя работы навучэнцаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа.

Выстаўка з'яўляецца асаблівым праектам у серыі мерапрыемстваў, прысвечаных 100-гадоваму юбілею Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. Багатыя традыцыі і высокі ўзровень прафесіяналізму педагогаў зрабілі гэту ўстанову адукацыі адной з лепшых у Беларусі.

Для выканання дыпломных праектаў навучэнцы гімназіі-каледжа актыўна выкарыстоўваюць тэмы сацыяльнай накіраванасці, досыць складаныя і важныя для сучаснай моладзі. Менавіта думка “Я магу зрабіць сам і не толькі для сябе” больш за ўсё натхняе падлеткаў.

Перыяд станаўлення асобы маладога чалавека характарызуецца ярка выяўленай патрэбай быць карысным, адрознівацца ад іншых, жаданнем праверыць свае здольнасці ў рэальнай справе. Гэта своеасаблівы тэст на даросласць. І кожны з падлеткаў хацеў бы годна вытрымаць яго.


Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Азнаёміцца з экпазіцыяй можна да 18 ліпеня 2019 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял падрыхтаваны прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі "Хто я?"


Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам