ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна “Разам весела чытаць”
Народнай песні чысты гук
ЮНЕСКА і Беларусь: 65 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

Літаратурная гадзіна “Разам весела чытаць”

Літаратурная гадзіна “Разам весела чытаць”
Іншыя Мерапрыемствы
15 мая
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

15 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Разам весела чытаць”.

Калі збіраюцца сябры ці ўся сям’я, займальным і карысным заняткам становіцца чытанне кніг. У такой сяброўскай атмасферы дзеці пазнаёмяцца з творчасцю Іны Гамазковай і Марыны Дружынінай і пачытаюць разам апавяданні пра сям’ю, у якіх галоўныя героі вучацца рабіць добрыя справы і дапамагаць сваім блізкім.

На мерапрыемстве для юных чытачоў будзе прадстаўлена выстава дзіцячых кніг "Я люблю сваю сям'ю". Хлопчыкі і дзяўчаткі таксама прымуць удзел у вясёлых і займальных гульнях і намалююць арыгінальны партрэт сваёй сям'і.


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам