ГалоўнаяМерапрыемствыНароднай песні чысты гук
Размова з адвакатам аб канфіскацыі і прадастаўленні зямельных участкаў
Літаратурная гадзіна “Разам весела чытаць”

Народнай песні чысты гук

Народнай песні чысты гук
Іншыя Мерапрыемствы
14 мая – 11 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 14 мая па 11 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка “Народнай песні чысты гук”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара і фалькларыста Мікалая Мікалаевіча Чуркіна.

Народны артыст Беларусі Мікалай Чуркін (1869–1964) пакінуў прыкметны след у беларускай музычнай культуры. Ён увайшоў у гісторыю як адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі, заснавальнік нацыянальнага жанравага сімфанізму, аўтар першай беларускай оперы. За сваю шматгадовую дзейнасць М. Чуркін напісаў дзясяткі музычных твораў, сярод якіх 2 оперы, 3 сімфаніеты, 2 музычныя камедыі, 11 струнных квартэтаў, вакальныя кампазіцыі, сюіты, музыка да драматычных спектакляў.

Акрамя таго, Мікалай Чуркін займаўся зборам фальклору: ён запісаў і апрацаваў больш за 3 000 народных песень і танцаў. На беларускім фальклоры заснаваны многія творы кампазітара. Да характэрных рыс творчасці Мікалая Мікалаевіча адносяцца аптымістычнасць і ярка выяўленая меладычнасць, кампазіцыйная строгасць, яснасць формы, выкарыстанне мелодыка-рытмічных асаблівасцей і выканальніцкіх прыёмаў беларускай народнай музыкі.

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў з нотнымі зборнікамі беларускіх народных песень і танцаў у апрацоўцы Мікалая Чуркіна, а таксама з нотнымі выданнямі твораў кампазітара, сярод якіх п’есы для струннага квартэта “Рэчанька” і “Калыханка”, фрагменты з “Танцавальнай сюіты” і оперы “Раскіданае гняздо”, п’есы для фартэпіяна, творы для скрыпкі і фартэпіяна, шматлікія кампазіцыі на вершы Я. Коласа, Я. Купалы, П. Глебкі і іншых беларускіх паэтаў.

Аўдыядакументы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, даюць магчымасць праслухаць сімфаніету “Беларускія карцінкі”, п’есу для скрыпкі і фартэпіяна “Калыханка”, песні “Ты прыйдзі” і “Над ракой” на словы Я. Купалы і інш.

Дапаўняе выстаўку матэрыял пра жыццё і творчасць кампазітара.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам