ГалоўнаяМерапрыемствы“…Усё жыве і душу мае”
Запрашаем на творчыя заняткі “Гародніна на градцы”
Абвяшчаем літаратурны конкурс “Беларускі салавей”

“…Усё жыве і душу мае”

“…Усё жыве і душу мае”
Іншыя Мерапрыемствы
12–19 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

13 жніўня аматары беларускага прыгожага слова ўспамінаюць вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, выдатнага лінгвіста і фалькларыста Якуба Коласа.

У гэты дзень некаторыя ўскладаюць кветкі да магілы песняра, іншыя збіраюцца ў музей, а Нацыянальная бібліятэка прапануе наведаць кніжную выставу-прагляд “…Усё жыве і душу мае», дзе сабраны знакавыя творы песняра. Сярод іх – паэмы “Рыбакова хата”, за якую Якуб Колас атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР у 1949 г.; “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, з якімі ён увайшоў у сусветную літаратуру як “беларускі Гамер”, стваральнік паэтычнага эпасу беларусаў.

Раім пагартаць “найпрыгажэйшую кнігу свету” 1969 года. Такое прызнанне на Міжнароднай выстаўцы графікі і кніжнага мастацтва атрымала выданне паэмы “Новая зямля”, аздобленае гравюрамі Г. Паплаўскага (г. Лейпцыг, IBA-69).

На выставе таксама можна пабачыць даследаванні Мікалая Мушынскага, Юліяна Пшыркава, Анатоля Трафімчыка, Веры Міцкевіч, прысвечаныя жыццю і творчай спадчыне Якуба Коласа.

Творчасць вялікага песняра аказала значны ўплыў на далейшае развіццё ўсёй беларускай літаратуры. Яго творы чытае маладое пакаленне беларусаў, ладзяцца міжнародныя канферэнцыі, прысвечаныя творчасці народнага паэта.

Выстава размешчана ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) і будзе доўжыцца з 12 па 19 жніўня 2021 г.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам