ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Гародніна на градцы”
"Вопыт прысутнасці" Марыны Бацюковай
“…Усё жыве і душу мае”

Запрашаем на творчыя заняткі “Гародніна на градцы”

Запрашаем на творчыя заняткі “Гародніна на градцы”
Іншыя Мерапрыемствы
21 жніўня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

21 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Гародніна на градцы”.

На занятках дзеці даведаюцца пра “чароўныя” ўласцівасці морквы, цыбулькі і буракоў, успомняць герояў казкі Джані Радары “Прыгоды Чыпаліна” і навучацца з фольгі, сурвэтак і гафрыраванай паперы рабіць аб’ёмныя вырабы.

На вясёлым папяровым агародзіку з белым плоцікам і зялёнай траўкай “вырасце” багаты ўраджай.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Наш курс – эфектыўнасць і якасць!

20.05.2024

З 20 мая па 17 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстава “Наш курс – эфектыўнасць і якасць!”, прымеркаваная да Года якасці.



Бібліятэкарам