ГалоўнаяМерапрыемствы"Вопыт прысутнасці" Марыны Бацюковай
17 верасня 1939 года ў лёсе беларускага народа: да Дня народнага адзінства
Запрашаем на творчыя заняткі “Гародніна на градцы”

"Вопыт прысутнасці" Марыны Бацюковай

"Вопыт прысутнасці" Марыны Бацюковай
Іншыя Мерапрыемствы
26 жніўня – 19 снежня
Дата правядзення
12.00–23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

26 жніўня а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбылося адкрыццё фотавыстаўкі Марыны Бацюковай “Вопыт прысутнасці”, прымеркаванай да 30-годдзя творчай дзейнасці беларускай фотамастачкі.

Марына Бацюкова – удзельніца і куратар шматлікіх выставак і праектаў у Беларусі і за мяжой, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

Экспазіцыя “Вопыт прысутнасці” – серыя здымкаў, зробленых падчас падарожжаў па Германіі, Ізраілю, Азербайджану, Грузіі, Францыі і Арменіі ў перыяд 2014–2015 гг. Гэта візуальны дзённік уражанняў ад асабістага знаёмства з краінамі, мастацкія вынаходкі і ўнікальныя вобразы.

Армянскія музычныя матывы, рытмы гарадоў Мюнхена і Берліна, выразы твараў і глыбокія вочы жыхароў Грузіі, інапланетны горад Мцхета, чароўны Уплісцыхе, тэатр марыянетак Рэзо Габрыядзэ, лёгкі танцавальны подых французкіх сквераў, шум Парыжу, каларытны Баку – усё гэта стварае ўнікальную аўтарскую прастору ўражанняў, прастору паміж рэальнасцю і асобай, паміж марай і вопытам прысутнасці.

Нацыянальны і культурны каларыт краін прадстаўлены манахромнымі фотаздымкамі-гісторыямі, вельмі рэальнымі, дасканалымі, знятымі на плёнку і надрукаванымі ўручную ў класічнай тэхналогіі бром-срэбраных адбіткаў, чыстымі малюнкамі оптыкі.

Здымкі дэманструюцца ў Беларусі ўпершыню.


На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час наведванне экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Выстава будзе працаваць да 19 снежня 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам