ГалоўнаяМерапрыемствы17 верасня 1939 года ў лёсе беларускага народа: да Дня народнага адзінства
Сугучча гукаў і фарбаў (+відэа)
"Вопыт прысутнасці" Марыны Бацюковай

17 верасня 1939 года ў лёсе беларускага народа: да Дня народнага адзінства

17 верасня 1939 года ў лёсе беларускага народа: да Дня народнага адзінства
Іншыя Мерапрыемствы
20 жніўня – 20 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 20 жніўня па 20 верасня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “17 верасня 1939 года ў лёсе беларускага народа”, прысвечаная Дню народнага адзінства.

17 верасня 1939 года адбылася падзея, якая з’яўляецца адной з самых знамянальных вех гісторыі Беларусі. Чырвоная армія ўступіла на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Польскія войскі адступалі, практычна не аказваючы супраціву пераўзыходзячым сілам Чырвонай арміі. Ужо да пачатку кастрычніка былыя “крэсы ўсходнія” сталі савецкай тэрыторыяй.

Паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь пры ўсёй неадназначнасці яго ацэнкі ў мінулым і сёння меў для беларускага народа вялікае значэнне, паколькі аб’яднанне ўсходніх і заходніх тэрыторый у адзінай дзяржаве стварала перадумовы для будаўніцтва новага жыцця.

14 лістапада 1939 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. Пасля ўз’яднання з БССР на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўводзіўся новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел: утвораны вобласці, раёны, сельскія саветы. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася да 225, 7 тыс. км, а насельніцтва – у 2 разы і склала 10 млн. 200 тыс. чалавек.

Ва ўмовах распачатай Другой сусветнай вайны насельніцтва гэтых тэрыторый на кароткі час апынулася пад абаронай савецкай дзяржавы. Пасля вызвалення заходніх абласцей БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было працягнута фарміраванне савецкіх і партыйных органаў, пад кіраўніцтвам якіх пачалася праца па аднаўленні народнай гаспадаркі.

Сучасны стан беларускага грамадства патрабуе пастаяннага звароту да мінулага, асэнсавання найважнейшых этапаў развіцця дзяржаўнасці, асабліва ў пераломныя, вызначальныя перыяды айчыннай гісторыі. Вывучэнне дакументаў дазваляе не толькі ўзнавіць сапраўдную карціну мінулага, але і зразумець сэнс падзей, якія адбываюцца, іх узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць.

Экспазіцыя налічвае больш за 30 дакументаў: кнігі, аўтарэфераты дысертацый, перыядычныя выданні на рускай і беларускай мовах.

Выстава разлічана на шырокае кола навуковых працаўнікоў – юрыстаў, гісторыкаў, палітолагаў, а таксама выкладчыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, каго цікавіць гісторыя сваёй Айчыны.

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Аб’яднанне Заходняй Беларусі з БССР – этап на шляху рэалізацыі беларускай нацыянальнай ідэі
  • Значэнне акта ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР для развіцця беларускай дзяржаўнасці
  • Міжнародныя адносіны ў прызме падзей 17 верасня 1939 г.
  • 17 верасня ў гісторыі краіны: дакументы, матэрыялы

Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам