ГалоўнаяМерапрыемствыІмя табе – Мама
Музейныя заняткі “Добрыя казкі”
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Восеньскія кветкі”

Імя табе – Мама

Імя табе – Мама
Іншыя Мерапрыемствы
7 кастрычніка – 29 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 7 кастрычніка па 29 кастрычніка запрашаем на выставу “Імя табе – Мама” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Мама – самы важны чалавек у жыцці кожнага. “Мама” – самае першае слова дзіцяці. Колькі цяпла і ўтульнасці ў гэтым маленькім слове з вялікім сэнсам! Ролю мамы немагчыма ацаніць і вымераць. Яна цвёрда і ўпэўнена вядзе нас у жыццё, вучыць, засцерагае і бязмерна любіць, шчыра радуючыся нашым поспехам і шкадуючы аб нягодах.

Велізарная колькасць твораў мастацтва прысвечана жанчынам-маці: карціны, скульптуры, фільмы, песні і, вядома ж, творы літаратуры. З многімі з іх можна пазнаёміцца на кніжнай выставе “Імя табе – Мама”, дзе прадстаўлены мастацкія творы і навукова-папулярныя выданні аб мамах і мацярынстве.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., ндз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам