ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Добрыя казкі”
Выстаўка “Trans Atlantic Art Message”
Імя табе – Мама

Музейныя заняткі “Добрыя казкі”

Музейныя заняткі “Добрыя казкі”
Іншыя мерапрыемствы
9 кастрычніка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Запрашаем 9 кастрычніка дзяцей і іх бацькоў на музейную сустрэчу з пісьменніцай Аленай Міхаленка.

Алена Міхаленка – аўтар паэтычных і празаічных кніг, якія вельмі палюбіліся дзецям. Сярод іх – знакамітыя паэтычныя перакладанні жыццяў святых (“Сказание о житии преподобной Евфросинии, игуменьи и княжны Полоцкой”, “Матушка Ксения”), празаічныя зборнікі “Дорога в Рождество”, “Детям о Родине” і многія іншыя. Цікава, што пісьменніца скончыла фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і выкладае фізіку ў школе.

На нашай сустрэчы ў музеі кнігі Алена Міхаленка паўстане як казачніца і прэзентуе сваю новую кнігу “Добрыя казкі” на беларускай мове. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца са зместам і мастацкім афармленнем кнігі, змогуць задаць пытанні аўтару і атрымаць аўтограф на памяць.

Музейныя заняткі арганізаваны ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” і разлічаны на дзяцей 5–12 гадоў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам