ГалоўнаяМерапрыемствыДакрануцца да гісторыі Белфармацыі: у бібліятэцы адкрылася фотавыстава да 100-годдзя арганізацыі (+відэа)
Геній, непадуладны часу
Канцэрт класічнай і сучаснай фартэпіяннай музыкі

Дакрануцца да гісторыі Белфармацыі: у бібліятэцы адкрылася фотавыстава да 100-годдзя арганізацыі (+відэа)

Дакрануцца да гісторыі Белфармацыі: у бібліятэцы адкрылася фотавыстава да 100-годдзя арганізацыі (+відэа)
Іншыя Мерапрыемствы
13–27 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

13 красавіка ў бібліятэцы пачала працу фотавыстава “Белфармацыя скрозь 100-годдзе”.

РУП “Белфармацыя” – самая буйная фармацэўтычная арганізацыя Мінска, якая з’яўляецца неад’емнай часткай сістэмы аховы здароўя Беларусі.

100-гадовы юбілей – гэта выдатная нагода паглядзець скрозь прызму часу, як мянялася за гэтыя гады прадпрыемства і з чаго ўсё пачыналася. На стэндах выставы прадстаўлены фатаграфіі і архіўныя дакументы, якія адлюстроўваюць яго шматгадовую гісторыю.

2022 год аб’ядноўвае Нацыянальную бібліятэку Беларусі і РУП “Белфармацыя” сваімі векавымі юбілеямі і сумеснымі культурна-асветніцкімі праектамі.

У музеі кнігі працуе выстава “Шэсць стагоддзяў гісторыі медыцыны і фармацыі ў рарытэтах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, дзе на старонках малавядомых кніг і выданняў можна ўбачыць гісторыю медыцыны і фармацыі на розных этапах іх развіцця.

Генеральны дырэктар РУП “Белфармацыя” Сяргей Літош выказаў падзяку калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю прадпрыемства, і пажадаў супрацоўнікам бібліятэкі натхнення і новых творчых праектаў.


Фотавыстава “Белфармацыя скрозь 100-годдзе” працуе ў мабільнай галерэі (кальцавой калідор 3-га паверха) да 27 красавіка 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы фотавыставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам