ГалоўнаяМерапрыемствыГеній, непадуладны часу
Доўгачаканая Бібліяноч вяртаецца! Сустракайце!
Дакрануцца да гісторыі Белфармацыі: у бібліятэцы адкрылася фотавыстава да 100-годдзя арганізацыі (+відэа)

Геній, непадуладны часу

Геній, непадуладны часу
Іншыя Мерапрыемствы
15 красавіка – 10 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 15 красавіка па 10 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Геній, непадуладны часу”, прысвечаная 570-годдзю з дня нараджэння італьянскага жывапісца, скульптара, архітэктара, вучонага, аднаго з самых яскравых прадстаўнікоў мастацтва Высокага Адраджэння Леанарда да Вінчы (1452–1519).

Універсальная асоба, цікавасць да якой не слабее ў нашы дні, Леанарда пакінуў грандыёзную спадчыну не толькі ў выяўленчым мастацтве, але і ў літаратуры, музыцы, філасофіі, батаніцы, заалогіі, анатоміі, фізіцы, оптыцы, астраноміі, будаўніцтве, інжынернай справе... Думкі гэтага дзіўнага чалавека, яго ідэі, назіранні і навуковыя адкрыцці належаць не толькі мінуламу, але актуальныя для сучаснасці і будучыні. Аднак сапраўдную веліч Леанарда да Вінчы чалавецтва пачало адкрываць толькі праз тры доўгія стагоддзі пасля смерці майстра, калі і ацаніла яго спадчыну. На шчасце, да нашых дзён дайшлі не толькі жывапісныя палотны мастака, але і яго ўнікальныя рукапісы, аздобленыя цудоўнымі малюнкамі.

На выставе прадстаўлены рэпрадукцыі знакамітых карцін мастака: “Мадонна Літа”, “Мадонна з кветкай (Мадонна Бенуа)”, “Дама з гарнастаем”, “Мадонна ў скалах”, “Дабравешчанне”, “Пакланенне вешчуноў”, “Іаан Хрысціцель”, “Партрэт музыкі” і іншыя. З дапамогай мноства разнастайных як папулярных, так і аўтарытэтных навуковых даследаванняў, наведвальнікі змогуць прыадкрыць таямніцу ўсмешкі знакамітай “Джаконды”. Не пакіне абыякавым выява вельмі моцнай па драматургічным майстэрстве фрэскі “Тайная вячэра”, створанай Леанарда Да Вінчы на тарцовай сцяне трапезнай дамініканскага манастыра Санта Марыя дэла Грацые ў Мілане. Нават па сканчэнні стагоддзяў гэты твор пакідае наймацнейшае ўражанне і кранае да слёз многіх, хто бачыў яго арыгінал.

У экспазіцыі сабраны рэпрадукцыі бліскучых малюнкаў Леанарда, якія былі для яго спосабам выказвання незлічоных назіранняў, вопытаў і пошукаў: кветкі, пейзажы, коні і вершнікі, драконы, кошкі, анатамічныя малюнкі, гідраўлічныя прылады, лятальныя апараты, геаграфічныя карты, праекты архітэктурных будынкаў…

Асаблівай увагі заслугоўвае шматгранная навуковая спадчына Леанарда-вучонага. На выставе прадстаўлены яго выбраныя творы: “Аб законах статыкі”, “Аб планетах”, “Аб будове чалавека і жывёл”, “Аб сэрцы і кровазвароце”, “Аб акулярах і павелічальным шкле”, “Аб палёце пры ветры і супраць ветру”, “Аб бенгальскіх агнях і феерверках”, “Аб скульптуры і дойлідстве”, “Навучанне жывапісца” і іншыя. Будуць цікавымі выслоўі, казкі, байкі і легенды аўтарства Леанарда, поўныя вышэйшай мудрасцю ў прастаце.

Здзівіць сваёй разнастайнасцю панарама даследаванняў аб Леанарда да Вінчы, сярод якіх кнігі, выдадзеныя з другой паловы ХІХ стагоддзя да нашых дзён: знакамітыя “Жизнеописания” Дж. Вазары, працы мастацтвазнаўцаў Г. Вёльфліна, К. Герца, Г. Сеайля, М. Сумцова, А. Валынскага, В. Лазарава і многіх іншых. Прыцягнуць увагу даследаванні, прысвечаныя асаблівасцям асобы Леанарда, вывучэнню яго псіхалагічнага тыпу, інтэлекту, працы яго мозгу.

Дапаўняюць выставу матэрыялы аб папулярызацыі творчасці Леанарда да Вінчы ў сучаснай культуры і ўвекавечанні яго памяці.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам