ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Необыкновенные приключения Карика и Вали”
Спрадвечныя спадарожнікі кніг: у бібліятэцы ладзіцца майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Цудадзейнасць жывога слова

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Необыкновенные приключения Карика и Вали”

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Необыкновенные приключения Карика и Вали”
Іншыя Мерапрыемствы
4 чэрвеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

4 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Яна Лары “Необыкновенные приключения Карика и Вали”.

На занятках юныя ўдзельнікі паслухаюць казку аб незвычайным падарожжы галоўных герояў – Карыка і Валі. Паспрабаваўшы мікстуру, створаную прафесарам Янотавым, яны значна зменшыліся ў памерах. І з гэтай хвіліны ўсё памянялася ў жыцці мікрападарожнікаў.

Дзеці змогуць па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу захапляльных прыгод Карыка і Валі, паглядзеўшы урыўкі з аднайменнага з кнігай мультфільма.

Дзяўчаткі і хлопчыкі даведаюцца шмат неверагодных фактаў аб жыцці раслін і насякомых.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам