ГалоўнаяМерапрыемствыЦудадзейнасць жывога слова
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Необыкновенные приключения Карика и Вали”
Фотавыстава “Смак жыцця” (+відэа)

Цудадзейнасць жывога слова

Цудадзейнасць жывога слова
Іншыя Мерапрыемствы
2 чэрвеня – 17 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 2 чэрвеня па 17 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Цудадзейнасць жывога слова”, прысвечаная 80-годдзю Вячаслава Пятровіча Рагойшы.

Творчая дзейнасць В.П. Рагойшы такая шматстайная, што пералічыць усе яе сферы проста немагчыма. Гісторык і тэарэтык літаратуры, літаратурны крытык, вершазнаўца і перакладазнаўца, кампаратывіст, тэкстолаг і выдавец, архівіст і бібліёграф, аўтар прац па паэтыцы і сам паэт, стыліст і мемуарыст, краязнаўца, вядучы тэлеперадач…

Усё жыццё Вячаслаў Пятровіч працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пасля заканчэння ў 1963 годзе філалагічнага факультэта БДУ застаўся працаваць выкладчыкам беларускай літаратуры. Паспяхова абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, заняў пасаду прафесара кафедры, а ў далейшым стаў яе загадчыкам.

Асноўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці даследчыка з’яўляюцца: гісторыя беларускай літаратуры, узаемасувязь беларускай, украінскай і польскай літаратур, тэксталогія. Рагойша даследуе паэтыку верша, пытанні тэорыі мастацкага перакладу, праблемы літаратурнага працэсу і інш. На сённяшні дзень Вячаслаў Пятровіч мае больш за 800 навуковых прац.

Раздзелы экспазіцыі “На арбіце часу” і “Слова пра знаўцу слова” падрабязна раскрываюць навуковую і выкладчыцкую дзейнасць таленавітага літаратуразнаўца. Сярод прадстаўленай літаратуры – кнігі В.П. Рагойшы “Паэтыка Максіма Танка”, “Мой Трыглаў”, “Дзесяць саг пра Караткевіча”, дапаможнікі для ВНУ “Беларускае вершаванне”, “Асновы вершазнаўства”, “Уводзіны ў літаратуразнаўства”, неаднаразова перавыдадзены “Паэтычны слоўнік”, энцыклапедычны даведнік “Верш. Паэзія”, зборнік вершаў “Полюс цяпла”, кніга літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, дыялогаў “І адгукнецца слова ў слове…”, кніга перакладной паэзіі “Вочы ў вочы, мыслі ў мыслі” і шмат іншых.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам