ГалоўнаяМерапрыемствыПраблема бежанцаў у сучасным свеце
Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі
Жаночае ўпрыгожанне-абярэг, зробленае сваімі рукамі

Праблема бежанцаў у сучасным свеце

Праблема бежанцаў у сучасным свеце
Іншыя Мерапрыемствы
15 чэрвеня – 19 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 15 чэрвеня па 19 ліпеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Праблема бежанцаў у сучасным свеце”, прысвечаная Сусветнаму дню бежанцаў.

У экспазіцыі каля 100 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Дакументы пазнаёмяць чытача з дзейнасцю міжнародных, няўрадавых і праваабарончых арганізацый, накіраванай на забеспячэнне абароны бежанцаў, іх адаптацыю і інтэграцыю ў краінах, якія далі прытулак. Матэрыялы выставы знаёмяць са становішчам бежанцаў у свеце, з дзейнасцю Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ), а таксама з унутранай і знешняй палітыкай Рэспублікі Беларусь, накіраванай на аказанне дапамогі бежанцам у іх пошуку бяспечнага жыцця, міру і стабільнасці.

Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый – даклады ААН, такія як даклад Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў, даклад ААН аб становішчы бежанцаў у свеце, матэрыялы семінараў Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Еўрапейскага савета па справах бежанцаў.

Сярод дакументаў, прадстаўленых на выставе, – зборнікі міжнародна-прававых дакументаў і нацыянальных заканадаўчых актаў па пытаннях бежанцаў, манаграфіі, матэрыялы даследаванняў па вымушанай міграцыі і пытаннях атрымання статусу бежанца, практычныя і навучальныя дапаможнікі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Становішча бежанцаў у свеце
  • Бежанцы ў сучасным міжнародным праве
  • Роля УВКБ ААН у абароне праў бежанцаў
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і палітыка дапамогі бежанцам
  • Сістэма абароны бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь

Выстава прызначана для палітолагаў, юрыстаў, сацыёлагаў, супрацоўнікаў органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, навучальных і навуковых структур, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі бежанцаў і пытаннямі міграцыі і прытулку.

Сусветны дзень бежанцаў дзень быў заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН 4 снежня 2000 года (рэзалюцыя 55/76) і штогод адзначаецца 20 чэрвеня, пачынаючы з 2001 года.

На сённяшні дзень, па даных ААН, 82.4 млн чалавек па ўсім свеце пакінулі свае дамы – гэта самыя высокія паказчыкі вымушанай міграцыі ў гісторыі. Кожную хвіліну 24 чалавекі пакідаюць родныя мясціны праз войны, пераслед або страх за сваё жыццё.

Міжнародная супольнасць накіроўвае свае намаганні на палягчэнне цяжкай долі гэтых людзей. Генеральная асамблея ААН у 1950 годзе заснавала Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ), якое працуе ў больш чым 110 краінах свету і аказвае прававую абарону і дапамогу мільёнам бежанцаў: асобам, якія вяртаюцца, перамешчаным ўнутры краіны асобам і асобам без грамадзянства.

Наша краіна ўносіць свой уклад у міжнародныя намаганні па рашэнні праблем бежанцаў. Прадстаўніцтва УВКБ ААН у Беларусі было адкрыта ў 1995 годзе. Асноўную ўвагу яно надае садзейнічанню органам дзяржаўнага кіравання ва ўдасканаленні заканадаўства ў сферы міграцыі і бежанцаў, павышэнню кваліфікацыі кадраў, забеспячэнню прававой і сацыяльнай абароны бежанцаў, садзейнічае наладжванню супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб’яднаннямі па пытаннях, звязаных са становішчам бежанцаў.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам