ГалоўнаяМерапрыемствыЖаночае ўпрыгожанне-абярэг, зробленае сваімі рукамі
Праблема бежанцаў у сучасным свеце
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясёлыя жывёлы”

Жаночае ўпрыгожанне-абярэг, зробленае сваімі рукамі

Жаночае ўпрыгожанне-абярэг, зробленае сваімі рукамі
Іншыя мерапрыемствы
16 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–13.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

14 чэрвеня а 16-й гадзіне і 16 чэрвеня а 10-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудзецца сустрэча з дыпламантам фестываляў і конкурсаў, сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Наталляй Цыркуновай па вырабе падвескі ў тэхніцы “вышыўка”.

Старажытныя ўзоры беларускай народнай вышыўкі, што дайшлі да нас, недастаткова разгаданы і ўтрымліваюць шмат таямніц. На вышываных вырабах нашы продкі пакідалі пасланні, у якіх сканцэнтраваны просьбы, мары, надзеі, добрыя пажаданні родным і блізкім, адчуванне шчасця ці смутку і многае іншае. У кожным шыўку ўзору быў заключаны глыбокі сэнс. Рукатворныя арнаменты лічыліся чароўнымі. Ствараючы іх, нашы продкі спрабавалі нешта змяніць вакол сябе, у сваім жыцці, лёсе, уздзейнічаць на сілы прыроды і іншых людзей.

Традыцыйны беларускі арнамент – геаметрычны, аднак у ім часта прысутнічаюць раслінныя і жывёльныя матывы, міфалагізаваныя прадметы, створаныя чалавекам, і інш. Усе матывы беларускага арнаменту аб’яднаны галоўным: ва ўсіх выпадках яны маюць добры, станоўчы сэнс, мірны і добразычлівы характар. Напрыклад, ромб увасабляў урадлівасць, ромб з адросткамі – сімвал зямлі і сонца, васьміканцовая зорка і крыж – сонца, зігзагападобныя лініі – ваду.

Што толькі ні аздаблялі вышыўкай майстрыхі: галаўныя ўборы, фартухі, гарсэты, мужчынскія і жаночыя кашулі, світы, кажухі, ручнікі, абрусы, пасцельную бялізну і шмат чаго іншага.

Запрашаем на майстар-клас Наталлі Цыркуновай для стварэння свайго асабістага абярэга-падвескі ў тэхніцы “вышыўка”.

Для наведвальнікаў патрэбна абавязковая рэгістрацыя: (8 017) 293 27 50.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.



Бібліятэкарам