ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Шмат’ярусны торт”
Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны
Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

Запрашаем на творчыя заняткі “Шмат’ярусны торт”

Запрашаем на творчыя заняткі “Шмат’ярусны торт”
Іншыя мерапрыемствы
4 мая
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

4 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Шмат’ярусны торт”, на якіх яны зробяць аб’ёмную аплікацыю.

На выразаныя палосы з рознакаляровай паперы дзеці наклеяць упрыгажэнні ў выглядзе яблычкаў, выразаных з дапамогай фігурнага дзіраколу, кожны слой торта ўпрыгожаць хвалістымі палоскамі з белай гафрыраванай паперы, якая імітуе крэм. На аснову з кардону прыклеяць торт, пачынаючы з ніжняга яруса, робячы кожны слой аб’ёмным. Галоўным аздабленнем верхавіны торта стане сэрцайка з аксамітнай паперы.

Юныя ўдзельнікі даведаюцца аб прафесіі кандытара і пагуляюць у гульню “Кухцікі”.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам