ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайАсноўныя бітвы, баі, ваенныя аперацыіСталовіцкі бой
Сталовіцкі бой

Сталовіцкі бой

Пасля няўдачы на Нарачы галаўкам Заходняга фронту А.Е. Эверт зусім заняпаў духам. 1 красавіка 1916 г. на нарадзе ў Стаўцы яму было даручана зноў выканаць ролю “тарана” – нанесці ўдар з раёна Маладзечна на Ашмяны і Вільню. Паўночнаму фронту даручаўся дапаможны ўдар ад Дзвінска на Свянцяны.

Сіл у Эверта было больш чым дастаткова. Аднак галоўнакамандуючы Заходнім фронтам усё яшчэ не мог пераадолець боязь рашучага наступлення, якая развілася ў ім пасля Нарачы. Незадоўга да 18 мая ён нечакана звязаўся са Стаўкай і папрасіў адтэрміноўкі, матывуючы гэта негатоўнасцю фронту ў інжынерных адносінах. 27 мая Стаўка дазволіла адкласці наступленне да 4 чэрвеня, аднак паставіла ўмову – левы фланг фронту павінен быў вызваліць Пінск і назапасіць сілы для наступнага ўдару на Кобрын.

Цяжка сказаць, якімі меркаваннямі А.Е. Эверт кіраваўся, калі вылучаў для наступлення адзін адзінюткі корпус – Грэнадзёрскі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Д.П. Парскага. Магчыма, заведамай няўдачай ён хацеў паказаць Стаўцы, што наступальныя задачы трэба вырашаць на паўднёвай частцы фронту. Агульны напрамак удару грэнадзёры павінны былі накіраваць на Сталовічы – вёску, размешчаную за чатыры кіламетры на ўсход ад Баранавіч (цяпер гэты ўчастак знаходзіцца каля аўтамабільнай трасы Масква – Брэст). Рускім 1-й і 2-й грэнадзёрскім дывізіям (26 тыс. штыкоў, 125 гармат) процістаялі 11, 19 і 51-шы ландверны палкі 22-й пяхотнай брыгады 4-й ландвернай дывізіі (9 тыс. штыкоў, 60 гармат). Абодва бакі займалі ўмацаваныя пазіцыі па пагорыстых берагах ракі Шчары. Перадавыя акопы саперніка знаходзіліся за 2 км адзін ад аднаго.

Сталовіцкі бой скончыўся поўнай няўдачай. Краса расійскіх грэнадзёрскіх палкоў легла ў беларускую зямлю, не здолеўшы прарваць добра ўмацаваную паласу абароны германцаў. А самае галоўнае, Сталовіцкі бой устрывожыў саперніка і фактычна раскрыў яму карты рускіх. Калі да 31 мая немцы чакалі наступлення Заходняга фронту на Ашмяны і Вільню (пра гэта апавяшчалі паведамленні разведкі), то цяпер стала зразумела, што галоўны ўдар Эверт нанясе на Баранавічы. Гэта было куды больш небяспечна для немцаў: калі атака Ашмян і Вільні непазбежна вылілася б у лакальную аперацыю, то рашэнне А.Е. Эверта біць на Баранавічы ў выпадку поспеху адкрыла б нашым войскам дарогу на Брэст-Літоўск, а з поўдня Заходняму фронту ў такім разе дапамаглі б пераможныя войскі Брусілава.

Бібліятэкарам