ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
Наколькі часта беларусы чытаюць кнігі – адказ у эфіры “РТР-Беларусь”
Творчыя заняткі “Снежны зайка”

Што такое кніжны клуб? І чым ён можа быць карысны?

Што такое кніжны клуб? І чым ён можа быць карысны?
Іншыя Навіны

Кнігалюбам часам хочацца абмеркаваць свае любімыя кнігі, пачуць чужое меркаванне, падыскутаваць па абранай тэме, раскрыць для сябе новыя падтэксты кнігі. Таму кніжныя клубы сёння зноў набіраюць папулярнасць.

Давайце разам даведаемся, што такое кніжны клуб, калі ён з'явіўся і чым можа быць нам карысны.

Што такое кніжны клуб?

Кніжны клуб – гэта супольнасць людзей, якіх аб'ядноўвае любоў да кніг. Прынята, што на сустрэчах абмяркоўваюцца выбраныя загадзя твор ці кнігі. Акрамя таго, у нейкіх клубах глядзяць фільмы, чытаюць свае творы. І маецца яшчэ мноства дадатковых асаблівасцей канкрэтнага клуба, бо выразных правіл і ўстановак у паняцці “кніжны клуб” няма, і раней не было.

Калі з'явіліся кніжныя клубы?

Невядома, калі з'явіліся першыя кніжныя клубы, таму як арганізацыі першапачаткова адрозніваліся адна ад адной. Але першыя звесткі аб кніжным клубе (у вузкім сэнсе) сустракаюцца ў канцы XIX ст. Яны праводзіліся ў бібліятэках, школах, кавярнях і розных прадпрыемствах. Кніжныя клубы з'явіліся амаль у адзін час у розных еўрапейскіх краінах, Расіі і ЗША.

Тэарэтычна першыя кніжныя клубы маглі з'явіцца разам са з'яўленнем кнігі. Людзі хадзілі ў бібліятэкі, чыталі і абмяркоўвалі літаратуру. Акрамя таго, папулярнасцю карысталіся чытанні ўслых.

У Італіі ў эпоху Адраджэння ствараліся літаратурныя салоны, блізкія па функцыях да сучасных кніжных клубаў. Праўда, яны былі адкрытымі для пэўнага кола людзей. Пазней падобныя салоны сталі з'яўляцца па ўсёй Еўропе, але яны таксама заставаліся “зачыненымі” і часта праводзіліся ў чыіх-небудзь дамах. У XVIII ст. першыя літаратурныя супольнасці ўзніклі ў Расіі. Выкажам здагадку, што гэты літаратурны запал перайшоў затым хутка і ў Беларусь.

knizhnyjklub2.jpg

Навошта наведваць кніжны клуб?

Для таго каб падзяліцца ўражаннямі аб прачытанай кнізе, паведаміць, якія эмоцыі яна выклікала, што вы думаеце пра тых ці іншых герояў. Акрамя таго, часта цікава пачуць і чужы пункт гледжання, бо ён здольны паўплываць і на вашы ўражанні пра твор, можа нават змяніць меркаванне. У кніжным клубе вы пазнаёміцеся з рознымі людзьмі, і гэта цікавы вопыт. Можа, вы нават знойдзеце новага сябра або проста добрага суразмоўцу.

Вядома, вы можаце сказаць, што чытанне кнігі – даволі інтымны занятак, аднак часта хочацца падзяліцца сваімі думкамі з кімсьці яшчэ ці задаць пытанне. У кніжным клубе вы знойдзеце аднадумцаў, якія таксама любяць чытаць класічныя раманы ці рускую паэзію, як і вы.

Дзе адшукаць кніжны клуб?

Безумоўна, у буйным горадзе прасцей натрапіць на кніжны клуб. Клуб можа існаваць анлайн або афлайн, кожны чытач самастойна выбірае, які выгляд аб'яднання яму бліжэй. А выбраныя для чытання і абмеркавання кнігі лёгка знайсці ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі, якая кожны месяц папаўняе свае запасы. У дробных гарадах і вёсках, хутчэй за ўсё, справы з кніжнымі клубамі горш. Можаце далучыцца да абранага кніжнага клуба анлайн або стварыць сваю літаратурную арганізацыю. Але, галоўнае, чытайце кнігі.

“Чытанне робіць чалавека дасведчаным, гутарка – знаходлівым, а звычка запісваць – дакладным”, – пісаў англійскі філосаф Фрэнсіс Бэкан.

 Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам